Школьным медалістам дазволяць паступаць у педагагічныя ВНУ без экзаменаў
17.03.2014
—
Новости Общества

Фота molodechno.edu.minskregion.by.
Залатыя і срэбныя школьныя медалісты атрымаюць магчымасць паступаць у педагагічныя ўніверсітэты без экзаменаў. Да іх будуць прыраўненыя і пераможцы трэцяга этапу рэспубліканскіх алімпіяд.Пра гэта ў эфіры "Беларусь-1" заявіў рэктар БДЭУ Уладзімір Шымаў, паведамляе "Наша ніва".
"Абітурыенцкая эліта будзе арыентаваная на педагагічную адукацыю", − патлумачыў ён.