У Брэсце пасля рэканструкцыі адкрылі корпус паліклінікі № 1

Источник материала:  
13.03.2014 10:21 — Новости Общества

Установа знаходзіцца на першым паверсе жылога дома, і да рамонту ўсе яе камунікацыі былі звязаны з жылфондам.

Цяпер, каб не перашкаджаць жыхарам, тут наладзілі аўтаномныя ацяпленне, водаправод і электрычнасць, што дапаможа не толькі самастойна рэгуляваць камунікацыі, але таксама пачынаць і заканчваць ацяпляльны сезон па патрэбе, а не як таго патрабуюць кватэрныя стандарты. У адноўленых памяшканнях ужо размясціліся лабараторыя, хірургічны і частка дыягнастычных кабінетаў.

Да 9 мая плануецца завяршыць рамонт часткі паліклінікі па вуліцы Міцкевіча, а затым наступіць чарга корпуса на Кірава.

Дарэчы, зараз паліклініка № 1 абслугоўвае 25 тысяч жыхароў Брэста.

←Белорусы ставят зарплату выше карьеры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика