Памяць на продаж
13.03.2014
—
Новости Общества
Выпадковы знаёмы ўкраў з кватэры ветэрана ордэн Вялікай Айчыннай вайны.
— Аб прапажы заявіла дачка пацярпелага, — паведаміў намеснік камандуючага батальёна міліцыі па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Дэпартамента аховы МУС Уладзіслаў Сях. — Злодзеем аказаўся яе выпадковы знаёмы. У час аднаго з візітаў ён і ўкраў рэліквію.
Злодзей злоўжываў спіртным, таму, хутчэй за ўсё, выкрадзенае збіраўся прадаць. Ордэн шукалі амаль тыдзень.