"Ушачы асірацелі". Землякі - пра Рыгора Барадуліна

Источник материала:  
06.03.2014 17:34 — Новости Общества


Гэты дзядуля прышоў на развітанне з Барадуліным адным з першых, яшчэ за некалькі гадзін. Спачатку стаяў насупраць паэтавай хаты. А потым, калі стаміўся, апусціўся на лаўку на падворку, куды павінны былі прывезці труну. Моўчкі сядзеў. Ружовыя штучныя кветкі для сябра нібы застылі ў старэчых руках:

- Мая першая жонка, Ларыса Аляксандраўна Гарадзецкая, выкладала ў Рыгора ў школе хімію. Ен тады вучыўся ў старэйшых класах. Вершы ён яшчэ ў школе пачаў пісаць. Адзін раз ён нешта чытаў, але я запомніў толькі, што гаворка ішла пра памідоры. А зараз я добра памятаю адзін верш:

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страцiць святое штосьцi.


Мы дружылі. Барадулін дапамагаў мне дом будаваць. Рабілі веранду, ён габляваў дошкі.

Пазней кнігу падарыў. Як даведаўся пра яго смерць, шукаў яе. Не знайшоў - дачка, напэўна, яе сабе забрала. Любяць у Ушачах і яго самога, і ягоныя вершы…

***На пахаванне дзядзькі Рыгора прышло каля 300 землякоў. Людзі плакалі, неслі кветкі і ўспаміналі пра яго не проста як пра нябожчыка, пра якога прынята казаць альбо добрае, альбо нічога, а як пра сапраўды роднага чалавека.



←"Козырьки" над входом в подземный переход обновят к 9 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика