«Добры тралейбус» пачаў курсіраваць у Брэсце

Источник материала:  

Некалькі дзён таму ён упершыню выйшаў на другі маршрут сеткі грамадскага транспарту абласнога цэнтра.

У адрозненне ад астатніх гэты тралейбус мае яркія плакаты на бартах з надпісамі «Дабрыня ў Брэсце», а ў салоне змешчаны шматлікія сацыяльныя плакаты і гучыць толькі сацыяльная рэклама.

«Добры тралейбус» з’явіўся ў горадзе па ініцыятыве аб’яднання «Спадчына». Пытанне з фінансаваннем вырашылася ў час конкурсу сацыяльных праектаў «Social Weekend II», брэстаўчане сталі пераможцамі і атрымалі неабходную грашовую падтрымку.

У Беларусі такіх праектаў пакуль няма, а ў суседняй Расіі «добры» транспарт ходзіць толькі ў двух гарадах. 

←День Воли в Минске отметят 25 марта шествием к площади Независимости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика