У Маладзечанскім скурна-венералагічным дыспансеры пачне працаваць найноўшы лабараторны комплекс

Источник материала:  
27.02.2014 15:51 — Новости Общества


Калі раней падобныя даследаванні праводзіліся толькі ў Мінску і іх трэба было чакаць некалькі дзён, то цяпер дзякуючы новаму абсталяванню вынікі будуць вядомы ў дзень здачы.

Маладзечанскі дыспансер паступова пашырае свае межы і ператвараецца ў сапраўдны дзяржаўны медыцынскі цэнтр. Тут укараняецца найноўшае лячэбнае і дыягнастычнае абсталяванне, што дазваляе значна пашырыць спектр аказваемых паслуг, у тым ліку і платных.

- Каб ісці ў нагу з часам, трэба абнаўляць матэрыяльна-тэхнічную базу, укараняць новыя віды паслуг, - адзначае загадчыца дыспансера Ларыса Кандрацьеўна Гацко. - Толькі ў такім выпадку можна разлічваць на поспех. У верасні 2012 года, у касметалагічны кабінет мы набылі вельмі дарагі апарат радыёліфтынгу па доглядзе і амалоджванні скуры твару. За год ён акупіўся і цяпер прыносіць прыбытак. На змену састарэламу лабараторнаму абсталяванню таксама прыходзіць новае, што дазваляе прымяняць самыя сучасныя метады дыягностыкі.

У дыспансер звяртаюцца жыхары Вілейскага, Мядзельскага, Валожынскага, Смаргонскага, Астравецкага, Ашмянскага і іншых раёнаў, а таксама Мінска.

←В Бресте курсирует троллейбус с социальной рекламой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика