Баранавіцкі актывіст папрасіў у Мясніковіча усталяваць мінімальны заробак 4 млн рублёў

Источник материала:  
19.02.2014 11:19 — Новости Общества

Па словах Грыка, Канстытуцыя гарантуе грамадзянам, якія працуюць па найме, справядлівую долю ўзнагароды, а іх сем'ям свабоднае і годнае існаванне. Аднак цяпер, па словах актывіста, рост цэнаў і паслугаў апярэджвае заробкі.

Раней Грык у студзені звяртаўся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з прапановаю зрабіць мінімальны заробак у памеры 3,5 млн рублёў, а пенсію - 2,5 млн.

Тады яму адказаў старшыня камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Уладзімір Васіленка, які паведаміў, што мінімальны заробак з 1 студзеня 2014 года вызначаны ў памеры 1 мільён 660 тысяч рублёў. Гэта складае 100,04% мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з чатырох чалавек на пачатак 2013 года. Таму дэпутатамі яго прапанова падтрымана не была.

←Совместная штабная тренировка по линии Беларусь-НАТО проходит в Командно-инженерном институте МЧС Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика