У Брэсцкую абласную лякарню набіраюць санітарак з Украіны

Источник материала:  
14.02.2014 11:15 — Новости Общества

Паводле квоты з Мінздароўя, іх набіраюць 20 пры агульнай патрэбе ў 84 чалавекі.



Пра магчымасць браць "гастарбайтарак" кажуць у аддзеле кадраў абласной лякарні.

Супрацоўніца лякарні: "У нас ужо працуюць 80 санітарак. І яшчэ ўладкоўваюцца 20. З гэтых дваццаці, якія ўладкоўваюцца, ужо ёсць 18. Засталіся вакантнымі толькі два месцы ў аперацыйнай. Гэта была квота менавіта для Украіны. Мы не можам перавышаць ліміт, які даў Мінск. Ёсць працэдура такая".

Санітаркам абяцаюць 2 мільёны 100 тысяч рублёў у месяц. Гэта больш, чым у другіх медыцынскіх установах горада, хаця там нястача санітарак часам не менш вострая, чым у абласной бальніцы.

Са словаў бальнічных кадравікоў, украінкі трымаюцца за працу і амаль не звальняюцца.

Дарэчы, нядаўна ў абласной бальніцы было каля ста вакансій медсястры. Цяпер патрэба ў медсёстрах не такая вострая, затое даводзіцца экстрана дабіраць санітарак.

←В Брестской области открывается второй кабинет заместительной терапии наркомании метадоном

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика