У Гродне на Савецкай плошчы адгукнулася падзямелле: плітка правалілася на паўметра

Источник материала:  
13.02.2014 12:43 — Новости Общества

На Савецкай плошчы насупраць Палаца тэкстыльшчыкаў знянацку прасела плітачная паверхня, а дзве пліткі праваліліся ажно на паўметра. Пакуль будаўнікі шукалі прычыны правала, гісторыкі выказалі здагадку, што гэта аб сабе нагадала падзямелле старога Гродна.



Майстар "Рамбудаўтадора" Яўген Чарапеннікаў расказаў, што прагін паверхні заўважылі ўвечары 11 лютага. Камунальныя службы дзеля бяспекі паставілі агароджу. Сёння брыгада "Рамбудаўтадора" зняла плітку агульнай плошчай каля 15 м2 ды выкапала катлаван глыбінёй паўтара метра. Ніякіх камунікацый у гэтым месцы не праходзіць. Што спрычынілася да правалу пліткі, застаецца таямніцай. Пустэчы ў грунце падчас прац не знайшлі. Катлаван засыпалі пясочна-гравійнай сумессю ды ўтрамбавалі. Плітку пакладуць на месца ўжо заўтра.

Гісторык Алесь Краўцэвіч, які ўдзельнічаў у археалагічных раскопках на Савецкай плошчы на пачатку 90-х гадоў, мяркуе, што падчас рэканструкцыі плошчы ў 2006 годзе маглі няшчыльна ўтрамбаваць зямлю, а з часам яна прасела. Другая верагоднасць, што ў гэтым месцы засталіся парэшткі падвала аднаго са старых дамоў, скляпенні якога парушыліся ад вод ды ад нагрузкі. Гісторык абвяргае думку пра падземныя хады ў цэнтры горада.



- Гэта ўсё легенды, якія існуюць ва ўсіх гістарычных гарадах Беларусі, - мяркуе Алесь Краўцэвіч. - Аднак за 200 год археалагічнай дзейнасці гэтых хадоў не знайшлі, хоць спробы пошуку прадпрымаліся. Выключэнне складае толькі тунэль у Заслаўі, але цяпер складана высветліць, ці то быў патаемны праход ці каналізацыйная канава.

З думкай пра падвалы пагаджаецца і гродзенскі гісторык Віктар Саяпін. Ён тлумачыць, што раней амаль усе дамы ў цэнтры горада мелі падвалы, часам нават двухпавярховыя. А пад Савецкай плошчай цяпер знаходзяцца падвалы палаца Радзівілаў, ратушы. Віктар Саяпін не абвяргае так катэгарычна здагадку пра падземныя хады: "Пытанне падземных хадоў на сённяшні дзень недаследаванае. Ніхто не можа абвергнуць іх існаванне, але не можа і пацвердзіць".

Читайте также:

Повар Гродненского зоопарка решила погладить львицу и осталась без руки (обновлено)
Больше всех в Гродненской области зарабатывают программисты
На сколько подорожают автомобили после 1 марта

←75-летнему пенсионеру из Минского района грозит пожизненное заключение за убийство дочери и покушение на убийство зятя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика