Дар’ю Домрачаву піярыць адзін з аператараў мабільнай сувязі
12.02.2014
—
Новости Общества

Сёння, 12 лютага, віляйчаніну на мабільны тэлефон аператар налічыў 100 МБ трафіку.
Дзякаваць за гэта трэба біятланістцы Дар’і Домрачавай, якая ўчора стала алімпійскай чэмпіёнкай, узяўшы золата ў гонцы пераследу.
Прыводзім тэкст паведамлення ад аператара:
“Паважаны абанент! У гонар першай залатой медалі беларускай зборнай на Алімпіядзе ў Сочы Вам налічаны Бонус – 100 МБ тэрмінам дзеяння да 14.03.2014. Дзякуй Дар’і Домрачавай! Хварэем за нашых!”
Аддзел інфармацыі.
Фота image.tsn.ua.