Віцебская абласная бібліятэка адмовілася ад падпіскі на тры незалежныя беларускія газеты

Источник материала:  
11.02.2014 13:39 — Новости Общества


Гэтую інфармацыю "Народным навінам Віцебска" пацвердзіў дырэктар бібліятэкі Аляксандр Сёмкін. Паводле ягоных слоў, размова ідзе пра простае скарачэнне бюджэтнага фінансавання. У той жа час на 2014 года абласная бібліятэка выпісала больш найменняў перыядычных выданняў, чым у 2013. Пры гэтым спадар Сёмкін кажа, што калі рэдакцыі самі стануць дасылаць свежыя нумары, цытуем, "ніхто іх выкідаць не будзе". Хто прыняў рашэнне пра скасаванне падпіскі, ён паведаміць не змог.

Чытачы "ННВ" паведамляюць, што такая ж сітуацыя склалася ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Горкага - тут таксама не выпісалі на 2014 год "БелГазету", "Народную волю" і "Нашу ніву".

Беручы пад увагу гэтыя факты, можна з пэўнай верагоднасцю сказаць, што размова ідзе не пра рашэнні кіраўніцтва асобных бібліятэк, а пра цэнтралізаваную кампанію па абмежаванні падпіскі на незалежныя выданні. Улічваючы абласное падпарадкаванне бібліятэкі Леніна, такі загад, калі ён быў, мог паступіць толькі з абласных органаў кіравання.

Кошт падпіскі на паўгода для "БелГазеты" складае 170 100 рублёў, для "Народнай волі" - 180 000 рублёў, для "Нашай нівы" - 144 000 рублёў.

←Сводная сестра звезды Голливуда Джулии Робертс найдена мертвой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика