Малады віцебскі біскуп робіць гімнастыку, любіць рок і марыць аднавіць знакавы касцёл. Інтэрв'ю з Алегам Буткевічам

Источник материала:  
07.02.2014 18:38 — Новости Общества


Хутчэй за ўсё, адпачынкам для мяне з'яўляецца спатканне з сябрамі. Асабліва з тымі, хто мае добрае пачуццё гумару. Цудоўны адпачынак дае і прырода. Паколькі сам з Браслаўшчыны, азёры, вада - гэта найлепшы сродак, які вяртае працаздольнасць.

- Напэўна, вы добры рыбак?

- Калі і лаўлю рыбу, то толькі ў талерцы (смяецца). Неяк так сталася, што рыбнай лоўляй не захапіўся, мо, таму што, як ні дзіўна, нарадзіўся якраз у такім закуточку азёрнага краю, у вёсцы, дзе побач не было вады. Гэта потым ужо бацькі пераехалі у Браслаў.

"Раблю ранішнюю гімнастыку"

- Ваша стаўленне да спорту? Ці падтрымліваеце фізічную форму і як?

- Цела чалавека - гэта геніяльны твор Божы, не толькі Ім дадзены, але і асвечаны! Таму павінна быць пашана да прылады, з дапамогай якой мы ў гэтым свеце маем магчымасць зрабіць штосьці добрае. Раней займаўся спортам больш, а зараз практыкую ранішнюю зарадку. Улетку шукаю магчымасць паплаваць у возеры - і тут сказваецца маё браслаўскае паходжанне (усміхаецца).

Добра дазваляе трымаць сябе ў тонусе бег. Праўда, не кожная мая раніца пачынаецца з прабежкі - не заўсёды перамагаю ў барацьбе з лянотай (смяецца). А часам нават становіцца адчувальным недахоп фізічных нагрузак, і тады імкнуся заняцца спортам больш інтэнсіўна.

- Вашыя любімыя стравы? Ці гатуеце самі?


- З усіх маіх кулінарных твораў - смажанага яйка і печанай бульбы - найбольш геніяльнай была аўсяная каша. Карысна і хутка! Прычым, несоленая і з мёдам. Бадай, адзінае маё патрабаванне да ежы - каб было менш штучнага і салёнага. Але ніякіх дыет не прытрымліваюся. Святарская паслуга такая, што часта даводзіцца частавацца тым, што прапаноўваюць люді. І, каб не пакрыўдзіць гаспадыню, ясі тое, што стаіць на стале.



- Вашыя казанні вылучаюцца вобразнасцю і прыгажосцю, гэта заўважаюць многія людзі. Гэта дар ці вынік навучання? Ці доўга рыхтуеце свае прамовы?

- Нейкі талент, дадзены Богам, напэўна, у гэтым праяўляецца. Але ў першую чаргу, як і для кожнага, хто прамаўляе Божае слова, гэта праца, чытанне духоўнай літаратуры і перадусім Святога Пісання. І не апошняе месца тут займае, канешне, натхненне. Бывае, што маеш менш часу для падрыхтоўкі, тады выкарыстоўваеш ужо напрацаваны матэрыял.

- Што чытаеце, акрамя Бібліі? Што слухаеце, акрамя духоўнай музыкі?

- Памятаю словы аднаго прафесара семінарыі аб тым, што трэба чытаць не добрыя кніжкі, але найлепшыя, бо і на найлепшыя можа не хапіць жыцця. І, калі здараецца вольны час, аддаю перавагу класічнай і гістарычнай літаратуры, якая дае шмат матэрыялу і для казанняў. Апошнім часам, напрыклад, перачытваў Булгакава. А музыка… Усё залежыць ад настрою. Часам гэта класіка, часам - рок. Таксама падабаюцца аўтарскія творы.



"Быць "тварам дыяцэзіі" нялёгка"

- Што самае цяжкае ў служэнні біскупа? Як увогуле жыць чалавеку, які пастаянна, можна сказаць, штохвілінна, павінен быць навідавоку і пры гэтым з'яўляцца прыкладам для іншых?

- Гэта служэнне патрабуе дадатковых вымаганняў. І мне яшчэ трэба ўсвядоміць тое вялікае заданне, якое ўсклалася на мяне, і навучыцца паводзіць сябе згодна з гэтым. Трэба асвоіцца з тым, што ты ўвесь час з'яўляешся публічнай асобай, якую акрэсліваюць як "твар дыяцэзіі". Адно скажу: асвоіцца з гэтым нялёгка.

Мацуе найперш малітва. Бяз яе ўсё астатняе губляе значэнне. Біскуп - гэта духоўны кіраўнік. І самае цяжкае, як ні парадаксальна, - не згубіць асабістую лучнасць з Хрыстом, не прызвычаіцца да гэтай паслугі, каб яна не стала рутынай.


←Байнет шутит: тоталитаризм в каждом переходе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика