Жыхарам Віцебскага раёна прапаноўваюць скласці карту "Зорнага паходу"

Источник материала:  
06.02.2014 10:00 — Новости Общества

Маштабны конкурсны праект, прымеркаваны да 90-годдзя ўтварэння Віцебскага раёна і 70-й гадавіны вызвалення вобласці і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, плануе ў гэтым годзе рэалізаваць Цэнтр дзяцей і моладзі Віцебскага раёна.

Згодна з умовамі, яго ўдзельнікі павінны самі скласці карту турыстычнага маршруту, уліч­ваючы гістарычныя адметнасці сваёй малой радзімы, вёскі ці сельсавета, і арганізаваць падарожжа. Каманды, якія прымуць удзел у "Зорным паходзе" (менавіта такую назву атрымаў праект), будуць сфарміраваны з прадстаўнікоў некалькіх устаноў адукацыі.

- Спадзяёмся, "Зорны паход" зацікавіць многіх вучняў і настаўнікаў,
- сказаў аўтар яго ідэі - загадчык аддзела спорту, турызму, краязнаўства і экалогіі Цэнтра дзяцей і моладзі Віцебскага раёна Дзмітрый Раздробенка. - Мы плануем задзейнічаць усе школы раёна. Для гэтага вырашылі раздзяліць сетку турыстычных маршрутаў на чатыры зоны. У іх межах і будуць падведзены першыя вынікі краязнаўчых пошукаў. А фіналам праекта, мяркуецца, стане раённы турзлёт. Менавіта на ім будуць агучаны прозвішчы лепшых юных краязнаўцаў і турыстаў.

←В Мёрах была задержана группа тележурналистов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика