Тры працы з рэгіёна сталі лепшымі ў вобласці
30.01.2014
—
Новости Общества
У Мінску 17 студзеня прайшла вочная абарона абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных прац навучэнцаў.
Конкурс праводзіўся ў шасці намінацыях, паведамляе Мінскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр.
Вызначаны 14 лепшых прац, якія накіраваны на рэспубліканскі этап. У іх ліку – тры з нашага рэгіёна. Гэта працы Анастасіі Малько згімназіі №6 Маладзечна, Лізаветы Марчанка з Камароўскай сярэдняй школы і Дыяны Чаркашынай з Нарацкай сярэдняй школы №2 Мядзельскага раёна.
Аддзел інфармацыі.
Фота vivamoda.com.ua