У Баранавічах не дазволілі пікет супраць бяздзеяння чыноўнікаў

Источник материала:  
29.01.2014 09:36 — Новости Общества

Арганізатар пікета супраць несвоечасовага рэагавання чыноўнікаў на звароты грамадзян сам своечасова не атрымаў адказ з гарвыканкама.

Пікет пад назваю "Дзеянні ўлады і законы РБ - пад грамадзянскі кантроль" хацеў правесці 26 студзеня грамадскі актывіст Рыгор Грык. Па яго словах, мэтай пікета было прыцягнуць увагу грамадства да несвоечасовага і недастатковага рэагавання чыноўнікаў на звароты і прапановы людзей.

Грык кажа, што за два гады сабраў больш за 5000 подпісаў жыхароў горада пад рознымі зваротамі і прапановамі. Большасць з іх былі не палітычныя, а тычыліся баранавіцкіх сацыяльных праблемаў - добраўпарадкавання гарадскіх паркаў і дарог, будаўніцтва магазіна на праспекце Машэрава, разліковага цэнтра ля прыпынка па вул. Фабрычнай. Аднак, на думку актывіста, чыноўнікі не спяшаюцца выконваць пажаданні людзей.

Па словах Грыка, для атрымання дазволу на пікет ён выканаў усе прапісаныя заканадаўствам патрабаванні, аднак у патрэбны тэрмін не дачакаўся адказу з выканкама.

"Я патэлефанаваў у аддзел ідэалогіі, але мне сказалі, што ўжо выслалі адказ, - кажа Рыгор Грык. ­ - Раней мне адказы прыходзілі па пошце заказным лістом, таму я хадзіў на паштамт, але там сказалі, што ніякіх лістоў не было".

У дзень пікета 26 студзеня, за гадзіну да планаванага пачатку, Грыку патэлефанаваў супрацоўнік міліцыі і сказаў, што мае дакументы з выканкама аб адмове ў правядзенні мерапрыемства, і спытаўся, ці будзе той праводзіць мерапрыемства.

"Я адмовіўся, бо не хочу парушаць заканадаўства", - патлумачыў актывіст.

Цяпер Рыгор Грык збіраецца звярнуцца ў пракуратуру са скаргай на чыноўнікаў Баранавіцкага гарвыканкама, якія своечасова не далі яму адказ.

←Бороться с распространением наркотиков через интернет в Могилеве будут специальные сотрудники УВД

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика