Колькі вады вы п’яце на дзень?
Экспрэс-апытанне ў Маладзечне
Яўген Вострабародаў, слесар-інструментальшчык:
− Ведаю, што выпіваць трэба паўтара літра вады ў дзень. Я і прытрымліваюся гэтага, але ваду замяняю сокамі, ці гарбатай. Цяпер зіма, таму піць хочацца меней, чым летам.
Лілія Рагуль, настаўніца:
− Вады п’ю не вельмі многа, бо не люблю яе. Ведаю, што трэба выпіваць два ці болей літраў у дзень. Па раніцах прымушаю сябе выпіць шкляначку, але мне нясмачна. Так што добра, калі літр у дзень выпіваю.
Таццяна Скарынка, працоўная:
− Вады п’ю мала, аддаю перавагу гарбаце ці каве.Але ваду люблю з-пад крана, у бутэльках нясмачная.
Святлана Арцёмава, інжэнер-тэхнолаг:
− Я не сачу за тым, колькі п’ю вады ў дзень. Хочацца піць − п’ю.
Раіса Казунко, лабарант:
− Акрамя вады, я п’ю і наша маладзечанскае малако. Вельмі смачнае. І вада, тая, што з-пад крана, у нас у Маладзечне добрая, смачная, чыстая.
Людміла Сівакова, гардэробшчык:
− Я ваду не вельмі піць люблю, але лепей ужо вада, чым сокі магазінныя, ці кава.
Ігар Партон, інжэнер-механік:
− Я ведаю, што трэба выпіваць паўтара літры вады на дзень. Летам імкнуся гэтага прытрымлівацца, а зімой надта холадна і так, не хочацца халодную ваду яшчэ піць. А яшчэ я заўважыў, што фільтраваная вада не адрознівацца ад той, што з-пад крана: усё роўна ад яе застаецца накіп на чайніку.
Падрыхтавалі Наталля ТУР, Настасся РОЎДА.