На электронныя прапускныя сістэмы ў школах Маладзечна выдаткавалі 930 мільёнаў рублёў

Источник материала:  
22.01.2014 17:19 — Новости Общества

Яшчэ ў канцы мінулага года ва ўстановах адукацыі пачалі манціраваць электронныя прапускныя сістэмы. На гэтыя мэты з раённага бюджэту выдаткавана 930 мільёнаў рублёў.

- Адпаведнае рашэнне, якое найперш накіравана на захаванне бяспекі школьнікаў, было прынята Мінскім абласным выканаўчым камітэтам. Яго падтрымалі і мясцовыя ўлады, - паведаміла намеснік начальніка групы цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Кацярына Дзмітрыеўна Трот. - Прапускныя сістэмы выдатна зарэкамендавалі сябе ў сталічных навучальных установах.

На Маладзечаншчыне яны будуць дзейнічаць толькі ў тых школах і гімназіях, у якіх больш за 700 вучняў. Па дадзеных на 1 верасня 2013 года, у нашым раёне такіх сем - гімназія-каледж мастацтваў, гімназія №10, СШ №1, 2, 12, 14 і Чысцінская СШ. Не выключана, што з пачаткам новага навучальнага года прапускныя сістэмы будуць зманціраваны і ў іншых навучальных установах. Інфармацыя аб колькасці навучэнцаў, як вядома, штораз абнаўляецца да першага верасня. Калі электронныя пункты да дробязей адпрацуюць у дзеянні, школьнікам выдадуць спецыяльныя карткі. Яны ўжо ёсць у вучняў гімназіі-каледжа мастацтваў і СШ №14.

Па жаданні бацькоў на іх мабільныя тэлефоны будуць прыходзіць sms-паведамленні аб тым, калі дзіця прыйшло ці пайшло са школы. Аплата гэтай паслугі - за кошт сям'і. Давя-
дзецца плаціць і ў тым выпадку, калі сын ці дачка згубяць электронную картку. Новую можна будзе набыць толькі за ўласныя грошы. Кацярына Дзмітрыеўна звярнула ўвагу на тое, што бацькі па-рознаму рэагуюць на новаўвядзенне. "Але ўсё ж трэба ўсвядоміць: гэта якраз той выпадак, калі мэта апраўдвае сродкі. Бяспека нашых дзяцей - надзвычай важнае і актуальнае пытанне", - сказала К.Д. Трот.

←Митрополит Павел: я готов, не отказываясь от российского гражданства, принять белорусское

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика