Дзіва дзіўнае

Источник материала:  

Міжнародны фестываль фокуснікаў упершыню пройдзе ў Беларусі.

Мерапрыемства адбудзецца 9 лютага ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. Здзіўляць беларускую публіку будуць зоркі ілюзійнага жанру з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі, Літвы і Латвіі. Заяўкі на ўдзел у фэсце падала ўжо звыш 70 чараўнікоў.

— У час гала-канцэрта гледачоў здзівяць таямнічыя знікненні, вызваленне з кайданоў, левітацыя, картачныя фокусы, ментальная магія і шоу-праграма «Лазер-мэн». Выступяць на сцэне і артысты брэсцкага тэатра танца «Фантазія», — дзеліцца планамі адзін з арганізатараў фестывалю Мікалай Нардзі. — Для пачынаючых фокуснікаў 8 лютага мы правядзём бяс¬платныя лекцыі, семінары і майстар-класы. Яны дадуць дзецям унікальную магчымасць даведацца пра сакрэты замежных фокуснікаў.

Акрамя таго, у час фестывалю плануецца абмеркаваць пытанне аб стварэнні Беларускай асацыяцыі ілюзіяністаў. Яна дазволіць нашым чараўнікам прадстаўляць краіну на прэстыжных міжнародных конкурсах.

←Из-за морозной погоды 21 января отменяются некоторые междугородние рейсы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика