Ветэраны пратэстуюць супраць свастыкі на гербе Кармы

Источник материала:  
16.01.2014 14:04 — Новости Общества

Некалькі дзясяткаў кармянскіх ветэранаў падпісалася пад калектыўным зваротам "Па факце здзеку над дзяржаўнай сімволікай Прэзідэнта РБ пры дапамозе нацысцкай свастыкі на выяве Сцяга РБ". Свой зварот яны даслалі ў газету "Наша Ніва".

Скандальная гісторыя пачалася, калі старшыня Кармянскага райвыканкама Іван Навуменка выпісаў удзячнасць Першаснай ветэранскай арганізацыі Стараградскага сельсавета - за ўдзел у конкурсе самадзейнасці "Не старэюць душой ветэраны".

Ветэраны ўдзячнасці не парадаваліся. Яны абурыліся афармленнем бланка. У верхняй частцы старонкі былі размешчаная квадратная выява сцяга Кармы на фоне чырвона-зялёнага дзяржаўнага сцяга - шаблоннае афармленне дакумента.

Але ветэраны ўбачылі ў гэтым ідэалагічную дыверсію.

"На бланку ўдзячнасці на выяве дзяржаўнага сцяга Прэзідэнта РБ у цэнтры размешчаная фашысцкая свастыка на блакітным фоне, - абурыліся яны. - Для нас непрымальная прапаганда фашысцкіх сімвалаў …. Нас абурае глумлівае стаўленне дзяржчыноўнікаў да ветэранаў і ахвяраў ВАВ. Бо нават бацька Прэзідэнта абараняў Радзіму ў ВАВ".

Ветэраны накіравалі зварот у генеральную пракуратуру. Што яны патрабуюць? "Спыніць глумленне з ветэранаў", "спыніць уручэнне такіх удзячнасцяў", "апублікаваць прабачэнні чыноўнікаў".

"Наша Ніва" пагутарыла з ініцыятарам звароту, магілёўцам Аляксеем Паўлоўскім. Ці бачыў ён калі-небудзь кармянскую геральдыку?

"Гэта вы, журналісты, усе такія разумныя! А ў нас, простых людзей, каго не спытаеш - усе свастыку бачаць. Я магілёўскаму ідэалогу паказаў выяву, дык яна за галаву схапілася! А герб Кармы авальны, а не такі, як на бланку намялявалі".

Ніякія тлумачэнні, што апроч "авальнага" герба Кармы існуе яшчэ і прамавугольны сцяг Кармы, які і выкарысталі чыноўнікі, на ветэрана не спрацавалі.

Ён, як і астатнія складальнікі звароту, па-ранейшаму патрабуе пакараць адказных у "прапагандзе фашысцкіх сімвалаў".

***
Сіняе палотнішча з суадносінамі шырыні і даўжыні 1:2, у сярэдзіне пярэдняга боку два белыя шабельныя эфесы, пакладзеныя ў андрэеўскі крыж.

Аснова герба і сцяга - радавы герб "Абшланк", які належыць уладальнікам Кармы ў XIX стагоддзі - роду Быкоўскіх. Аўтар праекта герба і сцяга - архітэктар В.М.Мельнікава.

←В Луганской области Украины задержан сутенер с белорусским гражданством

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика