Санкі, клюшкі і мячы

Источник материала:  

З Новым годам выхаванцаў Мсціслаўскай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы павіншаваў «Беларускі Фіат-клуб».

— Прыезд гасцей-аўтамабілістаў стаў для нас сапраўдным святам, — гаворыць дырэктар школы-інтэрната Алена Клеянкова. — Яны аднесліся да гэтай сустрэчы з усёй душой: падрыхтавалі цікавае шоу па матывах любімага многімі пакаленнямі мультфільма «Ну, пачакай!». Вядома, галоўнымі героямі ўсё роўна былі Дзед Мароз са Снягуркай, якія падарылі дзецям спартыўны інвентар і «чамаданчыкі» з прысмакамі.

Выхаванцы таксама парадавалі сваiх гасцей песнямі, вершамі, танцамі.

— Сёння ў інтэрнаце — 130 дзетак ад трох да пятнаццаці гадоў, — расказала Алена Аляксандраўна. — Амаль чвэрць з іх — сацыяльныя сіроты. Але талентаў усім ім не пазычаць.

Мсціслаўскі РАУС таксама ўнёс сваю лепту ў добрую справу: прэзентаваў школе-інтэрнату музычны цэнтр.

— Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто дорыць нам радасць, — кажа дырэктар. — Гэтае пачуццё цеплыні і клопату сагравае выхаванцаў доўгі час.

←Митрополит Минский и Слуцкий Павел прибудет в Беларусь до Рождества

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика