У ратушы грымне баль

Источник материала:  

Незвычайная пераднавагодняя дзея адбудзецца ў Чачэрску.

Сапраўдныя аматары гістарычнай даўніны і спадчыны першага беларускага генерал-губернатара графа Захара Чарнышова сёння запрашаюцца ў чачэрскую ратушу. Тут упершыню ў райцэнтры пройдзе вялікасвецкі навагодні баль. Умова ўдзелу — дамы ў вячэрніх сукенках, кавалеры — у смокінгах. Ініцыятарамі цікавай рэтрапраграмы выступілі работнікі мясцовага гісторыка-этнаграфічнага музея.

У праграме перадсвяточнай вечарыны — прэм’ера спектакля па п’есе Фанвізіна «Недаростак», у якім сыграюць артысты адноўленага ў мінулым го-дзе пры раённым музеі графскага тэатра. Сродкі на яго развіццё плануецца сабраць на балі правядзеннем дабрачыннага аўкцыёну. Затым удзель-нiкi атрымаюць харэаграфічны майстар-клас і самі выканаюць па ў мазурцы, менуэце, катыльёне, кадрылі і іншых танцах мінулай эпохі.

←Митрополит Минский и Слуцкий Павел прибудет в Беларусь до Рождества

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика