Дзед параду вельмі рад

Источник материала:  
У сераду ўсе Маразы сталіцы збяруцца на Кастрычніцкай плошчы.

Апоўдні тэатралізаванай калонай яны пройдуць да Палаца спорту, дзе з канцэртамі, гульнямі і конкурсамі жыхароў і гасцей горада будзе чакаць «Калядны кірмаш».

— У шэсці прымуць удзел каля 800 казачных персанажаў, — паведамляюць у прэс-службе Мінгарвыканкама. — Сярод іх і навічок Волат — сімвал чэмпіянату свету па хакеі.

25 снежня падарунак для сваіх наведвальнікаў падрыхтаваў і Мінскі заапарк.

— У 13.00 мы запрашаем усіх на «Калядныя сустрэчы», — расказвае Алена Бадрова, метадыст Мінскага заапарка. — Праграма будзе цікавая як дарослым, так і дзецям: разам са Снягуркай і Дзедам Марозам тут выступіць казацкі хор. А яшчэ наведвальнікі змогуць пакатацца на атракцыёнах, якія ў час канікул працуюць штодзённа.

Дарэчы, у другі раз на «Калядныя сустрэчы» Мінскі заапарк збярэ наведвальнікаў 7 студзеня.

Аддзел навін «Р»
←Казино онлайн - играй не выходя из дома

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика