З ёлкай, песняй, карагодам

Источник материала:  
Абласное навагодняе дабрачыннае свята «Навагодняе чараўніцтва» адбудзецца на Міншчыне 28 снежня ў Слуцку.

У гарадскім Доме культуры збяруцца 670 школьнікаў ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. На свята запрошаны адораныя дзеці, дзеці-інваліды і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з’едуцца з усіх раёнаў і гарадоў вобласці. Свята абяцае быць запамінальным, яркім і багатым на сюрпрызы і падарункі. Дзяцей чакаюць «Шоу мыльных бурбалак», сувенірная крама «Мыловароff », разнастайныя творчыя майстар-класы, стварэнне навагодняй агульнай віншавальнай паштоўкі, работа фотастудыі і шмат іншых цікавых забаў. Усяго ў вобласці ладзіцца больш за 30 навагодніх дабрачынных ранішнікаў, на якіх пабываюць больш за 10 тысяч дзяцей.

Самай значнай падзеяй стане свята, на якім лепшых вучняў краіны павіншуе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Гонар трапіць на галоўную ёлку краіны выпаў тром сотням хлопчыкаў і дзяўчынак Мінскай вобласці. Гэта пераможцы алімпіяд, міжнародных конкурсаў, юныя спартсмены, артысты, а таксама дзеці-сіроты і дзеці з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў.

Марына БАРАДАЎКА, «Р»
←За три месяца белорусы потратили в Польше 250 миллионов долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика