З папаўненнем!
24.12.2013
—
Новости Общества
Натуральны прырост на Брэстчыне ў 2013 годзе перавысіў 200 чалавек.
Аб гэтым паведаміў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар у час прэс-канферэнцыі ў Пружанскім раёне. Павелічэнне колькасці жыхароў за студзень—кастрычнік, на яго думку, з’яўляецца адной з найважнейшых падзей 2013 года.
— Да такога вынiку мы ішлі дзесяцігоддзе, — падкрэсліў Канстанцін Сумар. — Гэта, мяркую, сведчанне паляпшэння ўмоў і якасці жыцця нашых людзей.
На думку кіраўніка рэгіёна, станоўчую ролю тут адыграла актыўнае будаўніцтва жылля на Брэстчыне, школ, дзіцячых садоў, аб’ектаў аховы здароўя.
Увогуле, Брэстчына — адзін з лідараў па нараджальнасці ў краіне: на тысячу насельніцтва тут сёлета з’явілася 13,1 дзяцей.
Арцём КІР’ЯНАЎ, «Р»