Падзялiся ўсмешкаю сваёю

Источник материала:  
У Смалявіцкім раёне стала традыцыяй дабрачынная акцыя «Дрэва цудаў».

Яе ініцыятары і арганізатары — раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і тэлеканал «Сфера» з горада Жодзіна. Напярэдадні Новага года валанцёры «пярвічкі» пад кіраўніцтвам старшыні арганізацыі Галіны Графутка займаюцца зборам падарункаў для дзяцей, якія засталіся без бацькоўскага цяпла і клопату, а таксама сродкаў для дзяцей-інвалідаў. Акцыя праходзіць у гарадскім універмагу. Там каля прыбранай навагодняй ёлкі, упрыгожанай канвертамі з лістамі да Дзеда Мароза, гасцей сустракаюць юныя валанцёры. Яны запрашаюць усіх наведвальні-каў пабыць у ролі навагодняга чараўніка, і людзi ахвотна адгукаюцца. Вядома, не кожнаму па кішэні выканаць некаторыя жаданні з канвертаў, але грамадзяне купляюць іншыя падарункі, а таксама ахвяруюць грашовыя сродкі, якія пойдуць на набыццё спецыяльнага ложка для інваліда. Акцыя будзе доўжыцца да 29 снежня.

Марына БАРАДАЎКА, «Р»
←Сапраўдная зіма не спяшаецца ў Беларусь: да Новага года яе не будзе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика