На старт. Увага. Распрадажа

Источник материала:  
У сталіцы пачаў працаваць «Калядны кірмаш».

Стылізаваныя «хацінкі», у якіх размясціліся прадстаўнікі ЦУМа, ГУМа, Камароўскага рынку і іншых гандлёвых аб’ектаў, знаходзяцца на Кастрычніцкай плошчы і ля Палаца спорту.

— Кожны дзень з 12.00 да 20.00 тут можна будзе набыць разнастайныя навагоднія сувеніры, ёлачныя ўпрыгажэннi, — расказваюць у галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. — Такія кірмашы вельмі папулярныя ў турыстаў, таму, каб яшчэ раз нагадаць ім пра ЧС па хакеі, будзе прэзентаваны шэраг тавараў з сімволікай спаборніцтва.

«Калядны кірмаш» будзе працаваць да 15 студзеня.

Кацярына ПАНЦЯЛЕЕВА, «Р»

←Внесены изменения в порядок деятельности Высшей аттестационной комиссии и поступления в аспирантуру

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика