Якасць жыцця

Источник материала:  
Распрацоўка стратэгіі ўстойлівага развіцця горада Жодзіна блізкая да завяршэння.

Дакумент пачаў стварацца некалькі гадоў таму па ініцыятыве актывістаў горада і ў адпаведнасці з рашэннем гарвыканкама. За гэты час членамі грамадскага савета, грамадскімі і дзяржаўнымі арганізацыямі зроблена нямала ў практычным плане рэалізацыі ідэі. Праведзены дзясяткі семінараў і круглых сталоў па актуальных пытаннях, на базе маладзёжнага цэнтра ў выніку беларуска-нямецкага супрацоўніцтва пабудавана першая ў краіне шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка, здольная прымаць і людзей з інваліднасцю.

Днямі адбыўся пашыраны семінар грамадскага савета, на якім стратэгія ўстойлівага развіцця была прэзентавана. У бліжэйшы час дакумент паступіць на абмеркаванне ва ўсе ведамствы горада.

Марына БАРАДАЎКА, «Р»

←Внесены изменения в порядок деятельности Высшей аттестационной комиссии и поступления в аспирантуру

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика