Ад чыстага сэрца

Источник материала:  
Лётчыкі павіншуюць дзяцей з Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната з надыходзячым Новым годам і Калядамі.

Ужо шосты год запар прадстаўнікі Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый прыедуць з акцыяй «Нашы дзеці» ў гарадскі пасёлак Рудзенск.

— У нашай школе выхоўваюцца 153 хлопчыкі і дзяўчынкі. Гэта дзеці ад 7 да 19 гадоў, — гаворыць Валянцін Гілеўскі, дырэктар Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната. — У нас 12-гадовая форма навучання з паглыбленым узроўнем прафесійнай падрыхтоўкі ў старэйшых класах. Хлопцаў мы рыхтуем па спецыяльнасці «слесар-рамонтнік», а дзяўчат — «садавод і агароднік».

Гасцей выхаванцы чакаюць з нецярпеннем: атрымліваць падарункі заўсёды прыемна. Юнакі і дзяўчаты падрыхтавалі для лётчыкаў святочны канцэрт з песнямі і танцамі.

Аддзел навін «Р»
←"Я хочу, чтобы мои родные были здоровые, и сумочку". Репортаж с юбилея поместья Деда Мороза

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика