У Маладзечне бацькі рыхтуюць сані для навагодзіка
12.12.2013
—
Новости Общества
Конкурс на лепшыя казачныя навагоднія сані пачнецца ў 11 гадзін 14 снежня ў дзіцячым цэнтры “Расток”. Уваход вольны.
– У конкурсе павінна прымаць удзел уся сям’я, – адзначаюць у цэнтры. – Трэба, каб і мама, і тата, і дзіця былі ў адным вобразе.
Сустракаць удзельнікаў і гасцей будуць снегавікі. Далей усіх чакае тэатралізаваная праграма і парад саней. Можна будзе пабачыць і дзве падрыхтаваныя выставы: “Навагодняя гірлянда” і “Маляваныя валёнкі”.
Пасярод зімы можна будзе парадаваць сваіх дзяцей папкорнам і салодкай ватай.
Ад 18 – навагоднія ранішнікі
Ад 18 снежня ў цэнтры пачнуць праводзіць навагоднія ранішнікі.
Першыя два – дабрачынныя, для дзяцей-сірот і дзяцей з неспрыяльных сямей. Астатнія – для ўсіх ахвотных, але трэба будзе паклапаціцца пра білеты.
Настасся РОЎДА.
Фота ic.pics.livejournal.com