Хутка і яшчэ хутчэй
07.12.2013
—
Новости Общества
На станцыі Мінск-Пасажырскі з’явілася каса для афармлення білетаў, набытых праз Інтэрнэт.
Размясцілася яна ў левым крыле будынка вакзала пад парадкавым нумарам восем. Цяпер усіх пасажыраў, якія заплацілі за білеты онлайн, тут абслугоўваюць ў першую чаргу і на працягу 24 гадзін у суткі.
— З’яўленне касы звязана з тым, што людзі ўсё часцей купляюць білеты з дапамогай сайта БЧ, — расказваюць у прэс-службе арганізацыі. — Напрыклад, у лістападзе мы рэалізавалі такім чынам 69 тысяч білетаў, у тры разы больш, чым у студзені 2013 года.