Пракурор патрабуе для Данькова 9 гадоў зняволення
На працэсе над уладальнікам казіно "Данькоў клуб" Юрыем Даньковым пачаліся судовыя спрэчкі.
Паводле інфармацыі з Маскоўскага раённага суду Мінска, дзе праходзіць працэс, на папярэднім дні працэсу ў мінулую пятніцу пракурор па справе Юрыя Данькова запрасіў для яго 9 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.
2 снежня на працэсе маюць выступіць адвакаты.
Паводле сваякоў Юрыя Данькова, абвінавачаны так і не прызнаў сваёй віны па большасьці выстаўленых абвінавачанняў, у тым ліку ў арганізацыі ў клубе прытону і схіленні да заняткаў прастытуцыяй. Усяго Юрыя Данькова абвінавачваюць паводле 7 артыкулаў крымінальнага кодэксу.
Працэс над Юрыем Даньковым ідзе з верасня ў Маскоўскім раённым судзе Мінска ў закрытым рэжыме. Судзіць бізнэсмена судздзя Наталля Кузняцова.