Зарэгістравалі чатыры выпадкі ВІЧ-інфекцыі за дзесяць месяцаў у Маладзечне

Источник материала:  

У хворых на СНІД рукі набываюць чырвонае адценне.

Сёння сусветны дзень барацьбы са СНІДам. А як ацаніць сітуацыю з ВІЧ-інфекцыяй у нашым рэгіёне?

Штогод сярод жыхароў Маладзечанскага раёна рэгіструюцца новыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі. СНІД – канчатковая стадыя захворвання.

Сёння сярод жыхароў раёна зарэгістравана 46 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. 25 з іх – у гарадскіх жыхароў, яшчэ 21 – у сельскіх.

Пераважае палавы шлях захворвання на ВІЧ

Існуе меркаванне, што ВІЧ-інфекцыя – хвароба наркаманаў. Сапраўды, першымі інфіцыраванымі былі наркаманы, якія заразіліся пры ўвядзенні наркотыкаў. Яны шмат разоў карысталіся адным шпрыцам з адной іголкай.

Аднак цягам апошніх гадоў пачаў пераважаць палавы шлях заражэння. Сёння праз яго захворваюць на ВІЧ 76 працэнтаў інфіцыраваных.

Важна разумець, што сярод інфіцыраваных не толькі наркаманы, але і звычайныя людзі. Адны заразіліся ад палавога партнёра пры выпадковых палавых сувязях, іншыя – ад сваіх законных спадарожнікаў жыцця, якія не ведалі аб сваім ВІЧ-статусе. Ёсць выпадкі захворвання і сярод гомасэксуалістаў.

Многія маглі б пазбегнуць заражэння, калі б не ўжывалі наркотыкі, пазбягалі выпадковых палавых кантактаў, выкарыстоўвалі пры любым палавым кантакце прэзерватыў, калі б своечасова здалі тэст на ВІЧ-інфекцыю.

Прайсці абследаванне на ВІЧ можна ў працэдурным кабінеце любой арганізацыі аховы здароўя Маладзечанскай ЦРБ (акрамя стаматалагічных паліклінік).

Абследаванне праводзіцца бясплатна, можна прайсці яго нават ананімна. Для атрымання вынікаў пажадана прайсці яго праз 3-6 месяцаў пасля меркаванага заражэння.

У побыце ВІЧ бяспечны

Пры поціску рукі, нават, калі яна ўзмакрэлая, пры ўкусах насякомых, пры карыстанні агульнай посудам ВІЧ-інфекцыя не перадаецца. У побыце ВІЧ-інфіцыраваны чалавек не небяспечны.

А вось каб не дапусціць заражэння, трэба захоўваць шлюбную вернасць, адмовіцца ад наркотыкаў і памятаць, што любы сэкс павінен быць абароненым.

Захварэць лёгка, вылечыцца цяжка. Таму кожны павінен выбіраць: жыццё або хвароба.

Людміла ЕРМАЧЭНКА, загадчыца аддзела эпідэміялогіі ЦГЭ.

Фота Snid1 positime.ru


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика