9 гадзiн шляху

Источник материала:  

Хуткасны чыгуначны рух ад Масквы да Брэста плануецца адкрыць з 2015 года. Аб гэтым паведаміў першы намеснік начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Міхайлюк у час круглага стала ў Маскве.

Па яго словах, пытанне арганізацыі хуткаснага руху зараз актыўна абмяркоўваецца з расійскім бокам. Плануецца, што адлегласць ад Масквы да Брэста хуткасны цягнік праедзе за 9 гадзін.

У рамках арганізацыі хуткаснага руху ў Брэсце плануецца мадэрнізаваць інфраструктуру пункта пераходу на еўрапейскую каляю, каб гэты працэс ажыццявіць у максімальна сціслы тэрмін. У выніку, паведаміў Уладзімір Міхайлюк, час, затрачаны на падарожжа з Масквы да Берліна, складзе 16 гадзін.

←Молодые парламентарии стран СНГ смогут принимать участие в разработке модельных законов Содружества с 2014 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика