Фотафакт: абвешчаны пераможцы конкурсу Еўраклубаў
Фінал конкурсу сеткі Еўраклубаў «Блізкія суседзі: 10 год у Еўрапейскім саюзе» адбыўся ў мінскім офісе Руху «За Свабоду». Спаборніцтва прысвяцілі дасягненням 10-гадовага сяброўства ў Еўрасаюзе суседзяў Беларусі - Польшчы і Літвы, паведамляе pyx.by.
Фота pyx.by
Інтэрнет-віктарыну прайшлі больш за 300 чалавек, а лепшыя выйшлі ў фінал конкурсу. Удзельнікамі апошняга этапу сталі маладыя людзі, сярод якіх і магістр палітычных навук, і школьнік.
Фінал складаўся з трох частак: пісьмовага тэставання, «жывых» пытанняў у фармаце брэйн-рынгу і публічнага выступу на еўраінтэграцыйную тэму. У журы ўвайшлі сакратар пасольства Польшчы ў Мінску Ганна Дэрска, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, міжнародны каардынатар арганізацыі Вераніка Мазуркевіч і эксперт па еўрапейскіх пытаннях Алесь Чарняковіч.
У выніку прызёрамі сталі Алена Жэбрык з Мінска і Аляксей Шота з Гродна падзялілі 1-е і 2-е месцы, Раман Усцінаў са Светлагорска заняў 3-е месца. Яны атрымалі ў якасці ўзнагародаў дыск для захоўвання інфармацыі, букрыдар і планшэт.