Клімавіцкі раён: "Кажуць, што гэта чума набліжаецца"
26.11.2013 10:46
—
Новости Общества
За апошнія паўгады на Смаленшчыне зарэгістраваны 21 выпадак афрыканскай чумы свіней. Інфекцыю выяўлялі ў дзікоў і свойскіх свіней. На тэрыторыі пяці гаспадарак накладзены карантын. Сярод іх і акцыянэрнае таварыства "Заімка" Шумяцкага раёну. Як паведамляецца, на тэрыторыі гаспадаркі ў памерлага дзіка выявілі ўзбуджальнік афрыканскай чумы свіней.