У 2017 годзе смартфоны стануць разумнейшымі за чалавека

Источник материала:  

У 2017 годзе смартфоны стануць разумнейшымі за чалавека і будуць вельмі добра ведаць свайго гаспадара і нават апярэджваць яго крокі.

Гэта стане магчымым дзякуючы тэхналогіі cognizant computing — "асэнсаваныя вылічэнні", гэтая тэхналогія збірае інфармацыю пра ўладальніка, робіць высновы пра яго звычкі, густы.

Cмартфоны літаральна "абрастуць" інтэлектуальнымі прыладамі. На першым этапе мабільная прылада будзе збіраць усе звесткі пра свайго гаспадара: наколькі актыўны лад яго жыцця, якія месцы наведвае, якія пакупкі робіць, што адбываецца ў акаўнтах карыстальніка ў сацыяльных сетках.

Пасля аўтаматычнай апрацоўкі звестак гаджэт будзе прагназаваць дзеянні чалавека, даваць карысныя парады і розныя рэкамендацыі.

Да таго ж, смартфоны будуць самастойна папярэджваць начальніка гаспадара, калі апошні затрымліваецца.

"Наша Ніва" паводле БелТА.

Фота scitech-news.ru

←В Москве задержан белорусский художник Лимонов, взявший на себя вину за теракт в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика