Еўрапейскі клуб прапануе конкурс "Блізкія суседзі: 10 год у Еўрапейскім саюзе"
18.11.2013
—
Новости Общества
Сетка Еўрапейскіх клубаў Руху “За Свабоду” запрашае ўзяць у конкурсе "Блізкія суседзі: 10 год у Еўрапейскі саюзе", прысвечаным дасягненням 10-гадовага сяброўства ў Еўрасаюзе найблізкіх суседзяў Беларусі - Польшчы і Літвы.
Конкурс праводзіцца ў два этапы. Першы этап - інтэрнэт-віктарына (па 21 лістапада), дзесяць пераможцаў якой выходзяць у другі тур - афлайнавы фінал.
Фіналісты атрымаюць падарункі ад Польскага Інстытуту ў Мінску і рэкамендацыі ад Руху “За Свабоду” на ўдзел у навучальных праграмах у Польшчы і Літве. Пераможцы конкурсу атрымаюць дыск для захоўвання інфармацыі, букрыдар і планшэт.
Падрабязную інфармацчыю чытайце ў правілах конкурсу.
Паводле euroclub.pyx.by.
Фота www.idividi.com.mk.