Старшынёй Гродзенскага аблвыканкама прызначаны Уладзімір Краўцоў

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Краўцова старшынёй Гродзенскага аблвыканкама. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Краўцоў заняў месца Сямёна Шапіры, які узначаліў адміністрацыю Мінскай вобласці.
Краўцоў Уладзімір Васільевіч нарадзіўся ў 1953 годзе ў горадзе Падпарожжа Ленінградскай вобласці. У 1975 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 1991 – Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
У 1975-1979 гадах працаваў майстрам, механікам, намеснікам начальніка цэха Магілёўскага аўтазавода імя Кірава. У 1979-1981 гадах быў інструктарам Магілёўскага гаркама КПБ, у 1981-1983 гадах – загадчыкам прамыслова -транспартнага аддзела Кастрычніцкага райкама КПБ Магілёва, у 1983-1985 гадах – інструктарам Магілёўскага абкама КПБ. У 1985-1991 гадах з'яўляўся сакратаром парткама Магілёўскага аўтазавода імя Кірава, другім сакратаром Магілёўскага гаркама КПБ. З 1991 года працаваў выканаўчым дырэктарам Магілёўскай рэгіянальнай асацыяцыі міжгаліновага дзелавога супрацоўніцтва " Інін ", з 1997 года – намеснікам дырэктара ТАА " МП Рух" Магілёва. З 1998 года – дырэктарам таварыства з дадатковай адказнасцю " Трансэнерга - Захад" Магілёва.
У 2001-2002 гадах займаў пасаду старшыні камітэта эканомікі і рынкавых адносін Магілёўскага аблвыканкама, у 2002-2007 гадах быў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, а ў 2007-2012 гадах – першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама. З 2012 года з'яўляўся старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па эканамічнай палітыцы.