Дыскусія "Гарадская ідэнтычнасць Віцебска" адбудзецца ў абласным цэнтры

Источник материала:  
13.11.2013 11:10 — Новости Общества


Што ёсць Віцебск для сваіх жыхароў? Што бачаць у ім турысты, і адкуль гэтыя людзі? Як і кім ствараецца аблічча горада? Ці вытрымлівае ўяўленне аб багатай культурніцкай насычанасці Віцебска параўнанне з іншымі беларускімі гарадамі?

На гэтыя і іншыя пытанні паспрабуюць даць адказы ўдзельнікі дыскусіі. Паводле арганізатараў, спікеры з'яўляюцца "ключавымі гульцамі ў розных сферах жыцця горада".

"Дыскусійная сустрэча будзе цікавай адмыслоўцам з такіх сфер, як гарадское планаванне, архітэктура, бізнэс, культурніцкая дзейнасць, турызм, адукацыя і іншыя", - паведаміў TUT.BY каардынатар імпрэзы Уладзімір Булаўскі.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375-29-894-05-17.

←Прогноз погоды на 14 ноября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика