У Горках без рамонту прастойвае амфітэатр за 150 млрд рублёў, які пабудавалі да "Дажынак-2012"

Источник материала:  
11.11.2013 15:00 — Новости Общества

Амфітэатар каштаваў бюджэту 150 мільярдаў рублёў у цэнах 2011 году. Замест патрэбных 27 месяцаў яго пабудавалі за 9.



Пляцоўка над падземнымі памяшканнямі, як і год таму, перакапаная. Значная яе частка цяпер залітая бітумам.



Ліхтары скруцілі. На іх месцы тырчаць драты. Тынк адбіты. Вокны з сутарэння ўжо працяглы час застаюцца перапэцканымі расталым белівам.



Першы раз амфітэатар пачалі рамантаваць ужо праз 2 месяцы пасля таго, як 21 верасня 2012 году Аляксандар Лукашэнка ўрачыста адкрываў тут "Дажынкі".

Адмыслоўцы кажуць: калі будавалі цэнтр, то дапусцілі хібы ў гідраізаляцыі канструкцыі. Цяпер падземныя памяшканні залівае вадой.



У амфітэатры меліся быць дыска-клюб, боўлінг, більярд.

Замест іх - толькі шыльда з пералікам таго, што павінна было быць за дзвярыма, якія зачыненыя.


←Фокусы и обучение по системе "Encore" помогут белорусским старикам чувствовать себя на пенсии хорошо

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика