У гульні для акцябрат перамаглі прадстаўнікі СШ №3 Вілейкі
![](http://www.21.by/pub/news/2013/11/1383900499871128.jpg)
Падчас восеньскіх канікулаў у раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшла раённая гульня для акцябрат “Акцябраты – дружныя рабяты!".
У ёй прынялі ўдзел 12 каманд з устаноў адукацыі горада і раёна. У складзе іх былі вучні 3-4 класаў.
Гульня ўключала ў сябе тры конкурсы. У першым конкурсе “Візітная картка каманды” ўдзельнікі ў творчай форме расказвалі пра сябе. У конкурсе “Бліц-турнір" каманды выконвалі разнастайныя заданні. Апошні конкурс праводзіўся сярод капітанаў каманд. Яны адказвалі на пытанні, звязаныя з гісторыяй, геаграфіяй Беларусі.
Пераможцам гульні стала каманда акцябрат піянерскай дружыны імя Вячаслава Сасонкі сярэдняй школы №3 Вiлейкі. Другое месца дасталася камандзе сярэдняй школы №5 Вілейкі, трэцяе – прадстаўнікам пачатковай школы №6 Вілейкі.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Не засталіся без падарункаў і астатнія ўдзельнікі гульні.
Кацярына УСЦІНОВІЧ,
старшыня Вілейскага раённага савета грамадскага аб'яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”.
Фота забяспечана КацярынайУСЦІНОВІЧ.