У Маладзечне новы намеснік старшыні райвыканкама

Источник материала:  

У Маладзечанскі райвыканкам на месца Наталлі Нікіценкі, якая курыравала пытанні эканомікі, прыйшоў Генадзь Актанаровіч.

Ён нарадзіўся 23 чэрвеня 1967 года ў вёсцы Селішчы Валожынскага раёна. Скончыў Багданаўскую сярэднюю школу.

У 1984 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава ў Мінску. Ад 1985 да 1988 года служыў на ваенна-марскім флоце. Потым аднавіў вучобу і ў 1991 годзе скончыў універсітэт.

Год працаваў на радыёзаводзе “Спадарожнік”. Пасля перайшоў працаваць на прадпрыемства “Амкадор-Унікаб” начальнікам планавага аддзела.

Сёлета 17 кастрычніка яго прызначылі намеснікам старшыні Маладзечанскага райвыканкама.

Аддзел інфармацыі.

фота ipdo.nuos.edu.ua

←Назначения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика