Друкарня "Карандаш": Друкаваць ня будзем, бо Радыё Свабода - экстрэмісцкае

Источник материала:  
02.11.2013 09:08 — Новости Общества


- Ці вы надрукуце мапу, калі там ня будзе спасылкі на сайт Радыё Свабода?

- У мяне ёсьць сумневы, хоць і не было магчымасьці пачытаць файл, але не магу стоадсоткава гарантаваць, што вы там ні да чога экстрэмісцкага не заклікаеце.

- То бок, вы лічыце, што мапа Усходніх могілак можа быць экстрэмісцкім матэрыялам?

- Я расцэньваю, што гэты матэрыял можа выкарыстоўвацца не ў нейкіх рэклямных, а ў мэтах закліку да нейкіх дзеяньняў. Сама мапа - не, але мяне непакоіць, што ў вас тут паўсюль стаіць спасылка на Радыё Свабода са сваімі заклікамі, якое высьмейвае на сваім сайце нашых апэратыўных упаўнаважаных асобаў, выстаўляе іх у дурным сьвятле.

- Дык у Беларусі забаронена рэклямаваць Радыё Свабода?

- Запраста. Але ня ў тым выпадку, калі яно зьневажае нашых людзей. Гэта сайт, які сябе пазыцыянуе як скрайне...як гэта сказаць... зьневажае людзей. І я ня ведаю, якія мэты вы перасьледуеце, - заявіла Алена Рыбак, адміністратарка цэнтру "Карандаш".

* * *

"Беларускі нацыянальны нэкропаль" - так называецца праект Радыё Свабода, мае на мэце пашырыць веды пра памерлых беларускіх культурных і грамадзкіх дзеячоў і ўшанаваць іх памяць. У яго межах плянуецца выдаць мапы-схемы менскіх могілак з пазначэньнем месцаў пахаваньняў. Усе мапы будуць даступныя ў інтэрнэце.

Першая онлайн-экскурсія па Ўсходніх могілках, а таксама электронная мапа з пазначэньнем магілаў выбітных беларусаў - неўзабаве зьявіцца на нашым сайце.







←Инициатива только приветствуется

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика