У Віцебску пачалі шыць мужчынскія кашулі і вырабляць кардон

Источник материала:  
31.10.2013 11:14 — Новости Общества


Паводле інфармацыі гарвыканкама, у ліку іншых пачало сваю дзейнасць прадпрыемства па вырабе мужчынскіх кашуль, дзе створана 31 новае працоўнае месца. Адкрылася фабрыка па вытворчасці гафрыраванага кардону і ўпакоўкі з яго (працу там атрымалі каля 50 чалавек). Столькі ж працуюць на прыватнай фірме, якая нядаўна пачала займацца вырабам бялізны.

Усё больш рэалізуецца паспяховых праектаў з удзелам замежнага капіталу. У прыватнасці, завершана рэалізацыя інвестыцыйнага праекта шведскай кампаніі па стварэнні установак для атрымання звалачнага газу і вытворчасці з яго электрычнай і цеплавой энергіі на гарадскім палігоне цвёрдых камунальных адходаў. А турэцкія інвестары ўклалі грошы ў будаўніцтва аўтаматызаванага завода па вытворчасці таварных будаўнічых сумесяў.

Што тычыцца заробку, сярэднямесячная заработная плата за студзень-верасень гэтага года па горадзе склала больш як 4,7 мільёна рублёў. У тым ліку за верасень - 5 мільёнаў 139 тысяч рублёў (567 долараў у эквіваленце).

←Следствие назвало виновных в смерти пациентки "Экомедсервиса"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика