А вы хацелі б пасадзіць дрэва ў белай вясельнай сукенцы?

Источник материала:  

Сёння ў Маладзечне высадзілі ліпавую алею і ўсталявалі памятны знак да 75-годдзя Мінскай вобласці.

На пасадку дрэў сабраўся цэлы натоўп: сямейная пара, што адзначыла залатое вяселле, маладыя, што, пасадзіўшы дрэва, адразу паехалі ў ЗАГС, прадстаўнікі Таварыства Чырвонага Крыжа, ветэраны, навучэнцы музкаледжа ды прафесійна-тэхнічнага каледжа, настаўнікі ды школьнікі, па шэсць вучняў ад кожнай школы.


Апошнія, праўда, не садзілі дрэвы, а ўвесь час стаялі ды чакалі, пакуль напрыканцы збору можна будзе запусціць у неба шарыкі разам з галубамі.


Дарэчы, як сказала адна з настаўніц, што суправаджала сваіх вучняў, шарыкі школы набывалі самі. Прыкладна па дваццаць кожная. Ну і плацілі за іх таксама самі: 15 шароў – 150 тысяч рублёў.

Большасць жа ўдзельнікаў усё ж адправіліся садзіць дрэвы. Хто на абцасах, хто ў сукенцы, хто ў касцюме ды белай кашулі – усе ўзялі рыдлёўкі ды зладжана працавалі.

Галоўнае дрэва ўсёй алеі – дуб – увогуле садзілі цэлай групай маладзечанскія і абласныя чыноўнікі. Назвалі яго “дрэвам міру, сяброўства і згоды”.


У каго 75-годдзе, а ў каго – вяселле

Для маладых Кацярыны і Цімафея дрэва, якое яны пасадзілі, будзе не абласным, а сямейным сімвалам.

– Ну, калі пазвалі, дык дрэва будзе сімвалам нашай жаніцьбы, – кажа жаніх Цімафей.


– Будзе азначаць стварэнне нашай сям’і, – дадае нявеста Кацярына. – Потым будзем сюды сваіх дзяцей вадзіць, назіраць за тым, як расце. Зараз тут з намі і госці. Хутка разам паедзем у ЗАГС.

Уся вясельная кампанія відавочна была падрыхтаваная да іншага мерапрыемства: высокія абцасы дзяўчатам потым давялося чысціць і ад зямлі, і ад лісця. Аднак гора не бяда, галоўнае – ёсць фота на памяць.






Настасся РОЎДА.

Фота Ірыны ЦІПКО.

←В Бресте на выходные обещают до +17°С, туман и кратковременные дожди

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика