Пераход на зімовыя шыны стане абавязковым

Источник материала:  

У Беларусі рыхтуецца закон аб абавязковым выкарыстанні зімовых шын.

Па новым законе аўтаўладальнікі будуць абавязаныя надзяваць на колы сваіх машын “сезонны абутак”. І ніякай універсальнай гуммы на ўсе сезоны, піша autogrodno.by.

У жывым эфіры “Радыё Гродна” начальнік ДАІ УУС аблвыканкама Сяргей Талатай згадаў пра новаўвядзенне і пацвердзіў, што закон ужо прайшоў асноўныя ўзгадненні, будзе падпісаны ў студзені-лютым 2014 года і адназначна будзе існаваць.

Пераход з аднаго тыпу гумы на іншы будзе прывязаны не да тэмпературнага рэжыму, а да канкрэтных датаў.

На сёння выкарыстанне зімовых шын зімой носіць рэкамендацыйны характар. Язда на летніх шынах зімой павялічвае імавернасць здарэнняў.

Закон будзе тычыцца толькі легкавых аўтамабіляў, пераабуваць грузавыя аўтамабілі на зімовую гуму ў Беларусі не прынята.

Паводле "Еўрарадыё".

Фота 4k.by

Чытайце на гэтую ж тэму:

Рыхтуйце машыны да зімы

Пешаходы! Абараніце сябе і іншых ад смерці на дарозе

←В Могилевской области нашли обломки самолета, подбитого в годы войны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика