У будынку віцебскага КДБ пасля яго пераезду будзе экспазіцыя ў гонар беларускай дзяржаўнасці

Источник материала:  
25.10.2013 12:36 — Новости Общества


Штогод павялічваецца і колькасць тых, хто пераязджае ў Віцебск на пастаяннае месца жыхарства.

- Летась быў зафіксаваны рост колькасці насельніцтва - у выніку змяншэння смяротнасці, павелічэння нараджальнасці. Дэмаграфічныя "нажніцы", пра якія мы казалі чатыры гады таму як аб праблеме, "сціснуліся". Таксама да нас едуць людзі жыць з іншых гарадоў: у год такіх ад 2 да 5 тысяч чалавек, - расказвае Віктар Нікалайкін.

Паводле слоў мэра, у апошнія некалькі гадоў у выніку таго, што Віцебск папрыгажэў, значна павысілася і колькасць турыстаў. Каля 2 мільёнаў долараў горад зарабляе на экскурсантах, аднак можа значна больш.

У горадзе працягваецца маштабная кампанія па добраўпарадкаванні помнікаў архітэктуры, стварэнні зон адпачынку. Акрамя таго, будуецца самы вялікі ў краіне заапарк. Знакаміты губернатарскі палац, дзе падчас вайны 1812 года спыняўся Напалеон, пасля рамонту стане музеем. Запланавана, што там размесціцца экспазіцыя, прысвечаная беларускай дзяржаўнасці.

У планах - стварэнне "шагалаўскага квартала" ў раёне дома-музея Марка Шагала, дзе будуць прадстаўлены творы настаўніка мастака, - Юрыя Пэна; аднаўленне майстэрняў, дзе працавалі Казімір Малевіч і іншыя стваральнікі новага мастацтва. Ёсць шмат іншых цікавых праектаў, якія прыцягнуць у абласны цэнтр яшчэ больш турыстаў.

←В выходные на Гродненщине тепло, но дождливо

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика