Аўтар скаргі вырашыў памірыцца з кіроўцам з расійскім сцяжком

Источник материала:  
17.10.2013 19:31 — Новости Общества


Інтэрнэт-каментатары паспрачаліся ды забылі, але Мазанік не забыў. Як стала вядома "НЧ", Алесь наважыўся на даволі неардынарны крок. Ён вырашыў замірыцца з Васілём Ананічам, прычым не толькі на словах.

Свае добрыя намеры Алесь гатовы падмацаваць кампенсацыяй прэміі, якую той не атрымаў, і пляшкай каньяка.



А таксама падарыць яму кнігу Уладзіміра Арлова "Краіна Беларусь" з імянным аўтографам. Гэтую кнігу ён лічыць "найлепшай энцыклапедыяй гісторыі нашай Бацькаўшчыны", і ўпэўнены, што з яе дапамогай зможа данесці свае перакананні да Васіля.

У аўтапарку Мазаніку адмовілі ў арганізацыі сустрэчы з іх супрацоўніком, не далі і ягоных кантактаў. Таму Алесь даслаў на імя Васіля Ананіча ў аўтапарк пасылку з кнігай і лістом - з прапановай кампенсацыі прэміі.



"Мы" і "яны", "нашыя" і "вашыя" - такі падыход не вельмі канструктыўны, - тлумачыць свой крок Мазанік. - "Падзяляй і ўладар" - вось формула ўдалага кіравання яшчэ з часоў Аляксандра Македонскага. Кіраўніцтва Аўтобуснага парку №2 вырашыла зрабіць вінаватым звычайнага пралетара-кіроўцу, замест таго, каб проста прыбраць сцяжкі і прынесці прабачэнні".

"Калі Глеб Лабадзенка нядаўна праз суд дамогся 500 тысячаў штрафу ад дырэктара ЖЭСу, то тут насамрэч было б дзіўна, каб спадар Лабадзенка вырашыў кампенсаваць гэты штраф, - працягвае Алесь. - Той дырэктар неаднаразова зняважліва ставіўся да законнай просьбы адказваць на мове звароту. У маім жа выпадку штраф, нават калі гэта 50-100 тысячаў, не ёсць неабходнасцю, нават залішні. Да таго ж, мяркую, варта паказваць прыклад, як можна "палюбіць кіроўцу" па аналогіі з заклікам "палюбіць Саладуху" згаданага спадара Лабадзенкі".

У артыкуле для сайта naviny.by Глеб Лабадзенка заклікаў чытача "укусіць сябе за палец" і "любіць сваё". Хаця гэта часам і досыць цяжка, але "іншага свайго не будзе".

"Мы жывем у Рэспубліцы Беларусь, мы - грамадзяне Беларусі, мы ўжо адзін народ, таму ўсе межы і перашкоды для яднання і агульнай добрай будучыні ствараем сабе самі, - разважае Мазанік. - Калі кожны з нас пачне думаць не толькі пра сябе - усё нармалізуецца і я веру, што гэта рэальна".

Заклік Глеба Лабадзенкі "палюбіць Саладуху" падаецца даволі спрэчным. На шчасце, пакуль ёсць з чаго выбіраць, таму гвалтаваць свой густ няма пільнай патрэбы. Але ў тых, хто жадае, каб Беларусь была беларускай, сапраўды няма іншага выбару, апроч як палюбіць сваіх суайчыннікаў. Іншых варыянтаў заразіць іх любоўю для беларушчыны папросту няма.

Чытайце таксама:
Глас народа: "Вы вешаете на холодильники магнитики из Египта?! Для водителя флажок - такой же сувенир" >>>

←В Беларуси рассматривают возможность наказания за хранение и коллекционирование детского порно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика