Псіхолаг: "Дастаткова адной гадзіны, каб жанчына адчувала сябе поўнай энергіі"
Незаменнае значэнне мае маці ў сям’і. Яна вучыць дзяцей дабру і любові, дае першыя ўрокі чалавечнасці, душэўнага стаўлення да людзей. Мацярынская любоў грэе да старасці.
У першую чаргу роля маці − рэакцыя на паводзіны дзяцей. Любоў і давер маці − гэта падмурак для развіцця ўпэўненасці і правільнай самаацэнкі, яны вызначаюць разумовае і эмацыйнае развіццё хлопчыка ці дзяўчынкі.
Мама для дзіцяці нібы люстэрка. Менавіта яна ўзор для сваіх дзяцей. Калі праяўляе павагу і цярплівасць − дзеці заўважаюць. Яна − эталон жаноцкасці як для дзяўчынак, так і для хлопчыкаў у выбары спадарожніцы. Таму мама мусіць сачыць за знешнасцю, паводзінамі.
Яшчэ адна задача − захоўваць сямейныя сувязі і традыцыі.
Жанчына − гаспадыня ў доме.
Сацыёлагі падлічылі, што сярэдняя нагрузка дома ў жанчын удвая большая, чым у мужчын, а агульная працоўная нагрузка на 15-20% большая. Жанчына мае двайны рабочы дзень − на працы і дома. Адсюль ператамленне, нервознасць. А гэта адмоўна адбіваецца на адносінах у сям’і і выхаванні дзяцей.
Большасці сучасных жанчын не хапае часу, каб быць добрай мамай, каб падтрымліваць і рацыянальна кантраляваць дзеянні дзяцей.
Першапачаткова ў жанчыне закладзены клопат пра дамашні ачаг. Мама павінна быць шчодрай на безумоўную любоў да дзіцяці. Тады нараджаецца і любоў дзіцяці. І лепшы падарунак для любой мамы − шчаслівая і радасная сям’я.
Дзіцяці, якое спазнала бацькоўскі клопат, увагу, радасць сумесных перажыванняў, будзе прасцей стварыць сваю сям’ю.
А як усё паспець? Кожнай маме штодня патрэбны асабісты час. Дастаткова адной гадзіны на дзень, каб жанчына адчувала сябе свежай і поўнай энергіі.
Ад мамы дзеці атрымліваюць ласку, пяшчоту, а ад бацькі − мужнасць, сілу волі, уменне спаборнічаць і перамагаць. Са святам, мілыя Мамы!
Алена КАМІСАРУК, псіхолаг.
Фота filmengine.ru