Вяскоўцы дамагліся, каб цягнік Віцебск - Мінск спыняўся на іх станцыі

Источник материала:  
30.09.2013 12:33 — Новости Общества


Да мая 2013 года ў Загацці спыняліся цягнікі Мінск - Полацк і Віцебск - Лынтупы, што забяспечвала добрую камунікацыю вёскі Ломашы ды суседніх паселішчаў з навакольным светам. Потым БЧ адмяніла абодва цягнікі, прызначыла замест іх цягнік № 625/626 Мінск - Віцебск, які праходзіў Загацце без прыпынку.

Вяскоўцы пачалі дамагацца ад чыгункі, каб цягнік спыняўся на станцыі Загацце. У чэрвені ў адміністрацыю Беларускай чыгункі быў накіраваны зварот з больш як 200 подпісамі. Адметна, што справу ўзяла на сябе моладзь, якая каардынавала дзеянні праз суполку ў сацыяльнай сетцы. Большую частку подпісаў сабрала маладая дзяўчына Леся Бурта.

Спачатку чыгуначнікі адказвалі, што спыняць цягнік у Загацці "нявыгадна з эканамічных прычынаў". Перапіска і ператэлефанаванні з кіраўніцтвам Беларускай чыгункі доўжыліся яшчэ некалькі месяцаў. Урэшце БЧ задаволіла патрабаванні вяскоўцаў напалову: на станцыі Загацце будзе спыняцца цягнік, які ідзе з Віцебска на Мінск.

Пачынаючы з 27 кастрычніка цягнік № 626 Віцебск - Мінск будзе прыбываць у Загацце ў 00.17, адпраўляцца ў 00.19. З Віцебска цягнік будзе адпраўляцца ў 21.30.

Днямі стала вядома, што Беларуская чыгунка ўводзіць цягнік № 683 Мінск - Полацк, які будзе курсіраваць па пятніцах і нядзелях. Ён адпраўляецца з Мінска ў 17.10, прыбывае ў Загацце ў 22.02.

Жыхары Ломашаў і навакольных вёсак паказалі прыклад таго, як грамадзяне могуць паспяхова бараніць свае інтарэсы перад дзяржаўнымі структурамі. Вынік быў дасягнуты праз ініцыятыўнасць і настойлівасць, а таксама праз салідарнасць вяскоўцаў, якія пагадзіліся падпісацца пад зваротам.

←За три дня на дорогах Беларуси в ДТП погибли трое детей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика